Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня бягучага года склала 9 млн 485,3 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам года павялічылася на 4 тыс. 474 чалавекі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Натуральны ўбытак насельніцтва ў студзені-чэрвені бягучага года склаў 6 тыс. 77 чалавек і ў параўнанні з адпаведным перыядам 2014-га павялічыўся на 1 тыс. 897 чалавек.

У першым паўгоддзі міграцыйны прырост насельніцтва склаў 10 551 чалавек і ў параўнанні са студзенем-чэрвенем мінулага года павялічыўся ў 2 разы (на 5 тыс. 362 чалавекі). Асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываецца з краінамі СНД. Так, за шэсць месяцаў бягучага года з гэтых краін у рэспубліку прыбыло 12 тыс. 7 грамадзян, у тым ліку з Расіі, Украіны і Казахстана - 10 тыс. 867 (90,5%). У краіны СНД выехала 2 тыс. 843 чалавекі, з іх у Расію - 2 тыс. 361 (83%).

У студзені-чэрвені гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га колькасць зарэгістраваных шлюбаў зменшылася на 1 тыс. 939 (на 5,8%), разводаў - на 777 (на 4,5%). Пры гэтым на 1 тыс. шлюбаў прыпадала 520 разводаў (у студзені-чэрвені мінулага года - 513 разводаў).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)