Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка склала 9 млн 494,2 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 13 тыс. 335 чалавек. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка склала 9 млн 494,2 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 13 тыс. 335 чалавек. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Па словах спецыялістаў, вызначальным фактарам павелічэння колькасці насельніцтва па-ранейшаму застаецца міграцыйны прырост, які за студзень-верасень гэтага года склаў 15 тыс. 96 чалавек і ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся на 6 тыс. 622 чалавекі (у 1,8 раза).
Прыродны спад насельніцтва за студзень-верасень 2015 года склаў 1 тыс. 761 чалавек і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года павялічыўся на 216 чалавек.
У студзені-верасні гэтага года ў рэспубліцы нарадзілася на 262 дзіцяці (на 0,3%) менш, чым за адпаведны перыяд 2014 года. Колькасць памерлых у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года зменшылася на 46 чалавек (на 0,1%).
Узровень дзіцячай смяротнасці знізіўся з 3,5 выпадку на 1000 народжаных жывымі ў студзені-верасні 2014 года да 3,2 выпадку ў студзені-верасні 2015-га. У структуры прычын смерці дзяцей першага года жыцця 69,6% складаюць станы, якія ўзнікаюць у перынатальным перыядзе, і прыроджаныя анамаліі.
У студзені-верасні 2015 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць шлюбаў знізілася на 5,2%, колькасць разводаў - на 5,8%.-0-