29 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Звыш 240 экіпажаў камбайнаў у Віцебскай вобласці пераадолелі мяжу па намалоце ў 1 тыс.т збожжа падчас уборачнай кампаніі, што больш чым у 3,5 раза перавышае вынік 2010 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным камітэце прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Найбольшую колькасць тысячнікаў - 33 экіпажы - працавалі на палях Аршанскага раёна, а таксама ў Дубровенскім (28 экіпажаў) і Віцебскім (24) раёнах. У "індывідуальным заліку" больш за ўсё намалацілі камбайнеры Леанід Парамонаў і Аляксандр Каразееў са СПК "Каўхоз "Альгоўскае" Віцебскага раёна. Віцябляне на камбайне КЗС-1218 паклалі ў засекі звыш 2,4 тыс.т збожжа, абышоўшы на заключным этапе ўборачнай камбайнера Уладзіміра Лапкоўскага (намалот амаль 2,3 тыс.т) з ААТ "Прудзінкі" Верхнядзвінскага раёна. Трэці вынік у Анатоля Жылінскага з Лепельскай сартавыпрабавальнай станцыі, які на КЗС-1218 намалаціў крыху больш за 2 тыс.т.
Мяжу па намалоце ў 1,5 тыс.т збожжа ўдалося пераадолець 16 экіпажам, у тым ліку двум экіпажам маладых камбайнераў. Усяго звыш 1 тыс.т збожжа ўдалося намалаціць 29 моладзевым экіпажам, у тым ліку шасці з Дубровенскага і пяці з Мёрскага раёнаў.
Лідарам па ўраджайнасці сярод прадпрыемстваў з'яўляецца СПК "Каўхоз "Альгоўскае" Віцебскага раёна, спецыялістам якога ўдалося атрымаць у сярэднім 58,1 ц/га.
Па дадзеных на 29 жніўня, усяго ў вобласці збожжавыя скасілі на плошчы каля 422 тыс.га, або 95,5% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана звыш 1,2 млн.т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 29,4 ц/га.
У вобласці вядуцца масавы сеў азімых збожжавых, якія ўжо займаюць 17,4 тыс.га, або 7% плана, і масавая ўборка кукурузы на корм (скасілі амаль 11% пасеваў гэтай культуры).-0-
БЕЛТА
Колькасць экіпажаў-тысячнікаў у Віцебскай вобласці больш чым у 3,5 раза перавышае леташняе
29.8.20110 праглядаў