На Віцебшчыне колькасць зваротаў пацыентаў з каранавірусам у амбулаторна-паліклінічныя ўстановы скарацілася ў 2,5 раза ў параўнанні з пікавымі нагрузкамі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.

4 лютага, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. На Віцебшчыне колькасць зваротаў пацыентаў з каранавірусам у амбулаторна-паліклінічныя ўстановы скарацілася ў 2,5 раза ў параўнанні з пікавымі нагрузкамі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.

Па словах Міхаіла Вішневецкага, сітуацыя з COVID-19 у рэгіёне стабілізавалася. "Паступова зніжаецца як зваротнасць у амбулаторна-паліклінічнае звяно, так і шпіталізацыя ў стацыянары. Гэта дазваляе вызваляць лячэбныя ўстановы ў абласным цэнтры і раёнах Віцебскай вобласці", - адзначыў ён.

Сёння ў Віцебску з пацыентамі з COVID-19 працуюць тры ўстановы аховы здароўя. "Калі тэндэнцыя захаваецца, то, хутчэй за ўсё, будзе выведзены з інфекцыйнага профілю хірургічны корпус бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Цяпер усе экстранныя звароты ўзяла абласная бальніца", - дадаў кіраўнік аблздрава.

Акрамя таго, на гэтым тыдні павінен скончыцца першы этап вакцынацыі, падчас якога будуць прышчэплены 3260 медработнікаў Віцебска, Полацка, Оршы і Наваполацка. Пры паступленні новай партыі "Спутник V" пачнуць вакцынаваць медыкаў іншых раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама педагогаў і сацработнікаў.

БЕЛТА