28 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Колькасць разгледжаных гаспадарчым судом Віцебскай вобласці ў першым квартале бягучага года адміністрацыйных спраў у дачыненні да фізічных асоб паменшылася на 19% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела судовай практыкі гаспадарчага суда вобласці Вольга Кібісава.
У паўтара раза скарацілася колькасць спраў па фактах безліцэнзійнай дзейнасці, дзейнасці, ажыццяўлянай з парушэннем умоў і правіл ліцэнзавання. На думку Вольгі Кібісавай, такая статыстыка ў пэўнай меры звязана з лібералізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыяй норм Дырэктывы № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Варта адзначыць, што на працягу студзеня-сакавіка 2012 года па ч.2 арт.12.7 КоАП (забароненая дзейнасць) да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваліся фізічныя асобы, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Разам з тым у першым квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 20% павялічылася колькасць разгледжаных адміністрацыйных спраў у дачыненні да юрыдычных асоб. У гаспадарчы суд вобласці павялічылася колькасць накіраваных адміністрацыйных матэрыялаў па арт.23.57 КоАП (парушэнне правіл і ўмоў ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці) і па ч.4 арт.12.17 КоАП (парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг).
У цэлым колькасць спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, разгледжаных гаспадарчым судом Віцебскай вобласці, у студзені-сакавіку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года фактычна не змянілася і склала 294 справы супраць 292. -0-
БЕЛТА
Колькасць разгледжаных гаспадарчым судом Віцебскай вобласці адміністрацыйных спраў у дачыненні да фізічных асоб скарацілася на 19%
28.4.20120 праглядаў