Сёння ў Лепельскім раёне прайшоў першы суботнік. З самай раніцы праца вялася ва ўсіх кутках. Свой уклад у добраўпарадкаванне ўнеслі кіраўніцтва і спецыялісты райвыканкама, дэпутацкі корпус, прадстаўнікі прафсаюзаў, БРСМ, "Белай Русі", Беларускага саюза жанчын, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнцы школ і ўсе тыя, хто хоча бачыць свой родны край прыгожым.

Дзякуючы намаганням лепельчан ажывілася берагавая зона ў парку - тут высадзілі кусты спірэі японскай і пузыраплодніка.

Старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч і старшыня райсавета Ігар Урбан разам з працоўнымі калектывамі раёна працавалі сёння ў гарадскім парку.

Чысціня пачынаецца з кожнага з нас. Суботнік - справа агульная і цудоўная магчымасць кожнаму ўнесці свой уклад у развіццё Лепельшчыны!