У вёсцы Бароўка актыўна вядуцца работы па стварэнні камфортнай зоны адпачынку на беразе маляўнічага возера Шчыбот.

Раней было праведзена ачыстка дна ад патэнцыйна небяспечных прадметаў.

Сёння адбыўся чарговы этап работ: работнікі сацыяльнай сферы правялі суботнік, падчас якога выканалі выраўноўванне тэрыторыі і пяску.

Упэўнены, што неўзабаве жыхары і госці Бароўкі па вартасці ацэняць новы добраўпарадкаваны пляж, які стане любімым месцам летняга адпачынку, - пракаментаваў старшыня Бароўскага сельскага Савета дэпутатаў Валерый Віктаравіч Кляшторны.

Асаблівую падзяку арганізатары выказваюць калектыву КУП "ДРАЦ "Жамчужына" за аператыўнае прадастаўленне спецтэхнікі (бараны), што дазволіла значна паскорыць падрыхтоўчыя работы.