Сустрэча адбылася для навучэнцаў і настаўнікаў філіяла "Бараўлянская дзіцячая школа мастацтваў" ДУА "Лепельская ДШМ".
У ходзе сустрэчы ўзнімаліся пытанні па прадухіленні збыту і ўжывання наркатычных сродкаў. Таксама ўдзельнікам былі растлумачаны нормы адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Мерапрыемства накіравана на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.
Чалец камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Крысціна Дарохава правяла прэзентацыйную сустрэчу ў межах інфармацыйна-прафілактычнага праекта "Маладзёжны шчыт".
24.2.20250 праглядаў