18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прымуць удзел у назіранні за ходам выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Парламенцкага сходу.
"Узначаліць дэлегацыю парламентарыяў намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі, старшыня камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце Таццяна Маскалькова", - растлумачылі ў прэс-службе. Пры гэтым дэпутаты будуць уваходзіць у склад місіі СНД.
Дэлегацыя Парламенцкага сходу наведае выбарчыя ўчасткі Мінска, а таксама Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Акрамя таго, парламентарыі плануюць правесці сустрэчы з кіраўніцтвам абласных выбарчых камісій, а таксама прадстаўнікамі абласных заканадаўчых і выканаўчых органаў улады.
Як адзначылі ў прэс-службе, саюзныя парламентарыі маюць вялікі досвед працы ў якасці міжнародных назіральнікаў на постсавецкай прасторы. Яны прымалі ўдзел у назіранні за выбарамі ў Азербайджане, Арменіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Таджыкістане, Украіне і Туркменістане.-0-
БЕЛТА
Чальцы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі возьмуць удзел у назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў
18.9.20120 праглядаў