29 ліпеня, Віцебскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Члены пастаяннага савета пры АДКБ на чале з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжай прымаюць удзел у назіранні за ходам правядзення выпрабаванняў на права ўзнагароджання нагрудным знакам "Доблесць і майстэрства". Выпрабаванні праходзяць на палігоне 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нагрудны знак "Доблесць і майстэрства" уручаецца найбольш годным вайскоўцам беларускага войска, якія паказалі выдатныя тэарэтычныя веды і цудоўную фізічную падрыхтоўку. Знак быў заснаваны ў 2004 годзе, і з таго часу ім удастоены ўсяго 43 вайскоўцы. Да цяперашніх выпрабаванняў быў дапушчаны 31 прэтэндэнт. Да апошняга этапу дайшлі ўсяго 6 чалавек.
Члены пастаяннага савета пры АДКБ таксама азнаёмяцца з узроўнем баявой падрыхтоўкі мабільнай брыгады і яе тэхнічнай аснашчанасцю. На палігоне ўдзельнікі будуць назіраць за дзеяннямі вайскоўцаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі, эпізодамі баявога прымянення падраздзяленняў, тактычнай стральбой.
Паездка арганізавана па ініцыятыве беларускага боку ў рамках працяглага старшынства Рэспублікі Беларусь у АДКБ. Наведванне 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады мае на мэце працягнуць азнаямленне партнёраў па Арганізацыі з магчымасцямі нацыянальных узброеных сіл у рэалізацыі практычных задач па забеспячэнні калектыўнай бяспекі.
Аналагічная паездка адбылася ў красавіку 2010 года ў 98-ю гвардзейскую дывізію паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расіі.-0-
БЕЛТА
Чальцы пастаянна дзеючага камітэта АДКБ азнакамліваюцца з ходам выпрабаванняў на права ўзнагароджання знакам "Доблесць і майстэрства"
29.7.20110 праглядаў