27 красавіка ў Лепельскім раёне прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні па падрыхтоўцы органаў кіравання, сіл і сродкаў Лепельскага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны да дзеянняў пры абрушэнні старых (аварыйных) дамоў, аварыйных будынкаў і збудаванняў, у якіх прынялі ўдзел камісія па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме, падраздзяленні Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і аварыйныя службы горада і раёна.

Па тактычным задуме было выяўлена ўзгаранне ў прыроднай экасістэме работнікамі лесгаса, якія неадкладна адправіліся для ліквідацыі ўмоўнага пажару. Адначасова з гэтым яны паведамілі ў службу выратавання аб надзвычайнай сітуацыі, якая адбылася.
Прыбыўшыя да месца пажару работнікі лясной гаспадаркі выявілі, што з-за некантралюемага выпальвання сухой расліннасці агонь перакінуўся на закінуты нежылы дом, унутры якога знаходзіўся ўмоўна пацярпелы. У выніку пажару адбылося абрушэнне даху дома. Сумеснымі намаганнямі ўмоўная надзвычайная сітуацыя была паспяхова ліквідавана.
Па выніках адпрацоўкі праведзена ацэнка рэальнасці планавання абарончых мерапрыемстваў, эфектыўнасці работы камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Лепельскім райвыканкаме і раённага сітуацыйнага штаба па кіраванні ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.
Пры ліквідацыі наступстваў дадзеных надзвычайных сітуацый самую важную ролю адыграла дакладнае і зладжанае ўзаемадзеянне ўсіх службаў і ведамстваў. Работнікі задзейнічаных службаў набылі масу важных і карысных ведаў і навыкаў, якія спатрэбяцца ім пры вырашэнні рэальных задач і стануць неад'емнай часткай паспяховай ліквідацыі надзвычайных сітуацый.