22 верасня ў Лепельскім раёне прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Лепельскага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны да дзеянняў пры небяспечных метэаралагічных з'явах, стыхійных бедствах на аб'ектах, адключэнне якіх ад электразабеспячэння на працяглы тэрмін немагчыма (з адпрацоўкай пытання падключэння перасоўных крыніц электрасілкавання).

Па тактычным задуме, у выніку праходжання па тэрыторыі Лепельскага раёна цыклону «ВЕГАС» (моцны парывісты вецер дасягаў парываў 30 м/с, багатае выпадзенне ападкаў у выглядзе мокрага снегу, які пераходзіць у лядзяны дождж) была выведзена са строю трансфарматарная падстанцыя з наступным узгараннем, што паслужыла прычынай адключэння ад электразабеспячэння абсталявання малочна-таварнага комплексу ў в. Юркаўшчына. Унутры трансфарматарнай падстанцыі знаходзіўся пацярпелы.
Па выніках адпрацоўкі праведзена ацэнка рэальнасці планавання абарончых мерапрыемстваў, эфектыўнасці работы камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Лепельскім райвыканкаме і раённага сітуацыйнага штаба па кіраванні ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.
Пры ліквідацыі наступстваў дадзенай надзвычайнай сітуацыі самую важную ролю адыграла дакладнае і зладжанае ўзаемадзеянне ўсіх службаў і ведамстваў. Работнікі задзейнічаных службаў набылі масу важных і карысных ведаў і
навыкаў, якія спатрэбяцца ім пры вырашэнні рэальных задач і стануць неад'емнай часткай паспяховай ліквідацыі надзвычайных сітуацый.