Кожны кіроўца сутыкаўся з сітуацыяй, калі на дарогу раптоўна выбягае дзікая жывёла. На жаль, некаторыя такія сустрэчы маюць сумныя наступствы, добра, калі толькі для жывёлы.
Кожны кіроўца сутыкаўся з сітуацыяй, калі на дарогу раптоўна выбягае дзікая жывёла. На жаль, некаторыя такія сустрэчы маюць сумныя наступствы, добра, калі толькі для жывёлы. У гэтым выпадку многія аўтамабілісты, перавеўшы дух, спяшаюцца пакінуць месца здарэння, маўляў, дзякуй Богу, пранесла, а беднай жывёле ўжо нічым не дапаможаш. Іншыя ж, прыкінуўшы вагу тушы і падлічыўшы няслушны прыбытак, загружаюць збітую жывёлу ў багажнік, не задумваючыся пра тое, што парушаюць закон.
За незаконнае перамяшчэнне або раздзелку дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў палявання, у тым ліку загінулых, або іх частак заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. Крымінальная справа па артыкуле 282-1 КК РБ можа быць узбуджана, калі кіроўца на працягу года ўжо прыцягваўся да адказнасці за такое ж правапарушэнне. У гэтым выпадку яму пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу, выпраўленчых работ на тэрмін да двух гадоў або арышту. Калі злачынства было здзейснена ў буйным памеры, альбо на тэрыторыі запаведніка, альбо ж збітая жывёла ўключана ў Чырвоную кнігу, вінаваты можа быць пакараны ўжо не толькі штрафам, але і арыштам, абмежаваннем або нават пазбаўленнем волі.
Таксама з пункту гледжання заканадаўства будуць кваліфікаваны дзеянні кіроўцы, які проста падбярэ на трасе ўжо збітую кімсьці дзікую жывёлу. Пры гэтым не важна, заяц гэта, касуля ці дзік. Усе гэтыя жывёлы адносяцца да аб'ектаў палявання, а значыць, для іх здабычы неабходна паляўнічая ліцэнзія. Таму, калі вы знайшлі на трасе збітую жывёлу або самі збілі яе і вырашылі забраць тушу ў якасці кампенсацыі за пашкоджаны аўтамабіль, памятайце, што можаце панесці яшчэ большы ўрон, заплаціўшы немалы штраф.
Як пазбегнуць небяспечнай сустрэчы на дарозе?
Як правіла, пад колы трапляюць ласі, касулі і дзікі і часцей за ўсё — у цёмны час сутак. Біялагі лічаць, што паводзіны жывёл, якія выбягаюць на святло фар, тлумачацца тым, што ў іх гэтае святло асацыюецца з агнём. Блізкасць агню, небяспека прымушаюць звяроў уцякаць, спяшацца трапіць на іншы бок дарогі, пакуль полымя не адрэзала шлях. Таму яны выскакваюць на праезную частку — і аказваюцца прама перад аўтамабілем.
Каб