Здзяйсняючы паездкі ў грамадскім транспарце, звяртайце ўвагу на пакінутыя сумкі, партфелі, згорткі, цацкі і іншыя бесгаспадарныя прадметы, у якіх могуць знаходзіцца самаробныя выбуховыя прылады.


Заўважыўшы падазроны прадмет, НЕ ПАДХОДЗІЦЕ І НЕ КАСАЙЦЕСЯ яго. Паблізу такіх прадметаў і рэчаў лепш не выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны.

Памятайце! Знешні выгляд прадметаў можа хаваць іх сапраўднае прызначэнне. У якасці муляжа для выбуховых прылад выкарыстоўваюцца звычайныя бытавыя прадметы: сумкі, пакеты, згорткі, скрынкі, цацкі і г.д. Нельга прадпрымаць ніякіх самастойных дзеянняў з прадметамі, падобнымі на выбуховыя прылады, бо гэта можа прывесці да выбуху.

Неадкладна паведаміце аб знаходцы ў міліцыю па тэлефоне 102

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Лепельскага райвыканкама