Паводок – гэта натуральнае сезоннае павышэнне ўзроўню вады ў рэках, ручаях і вадаёмах, якое ўзнікае з-за інтэнсіўнага раставання снегу, ледавіковых затораў або багатых дажджоў. Вада выходзіць з берагоў, затапляе нізінныя тэрыторыі, дарогі, падворкі і жылыя дамы. Менавіта таму так важныя своечасовая падрыхтоўка, уважлівасць і выкананне рэкамендацый.
У мэтах мінімізацыі наступстваў рэкамендуем насельніцтву, якое пражывае на патэнцыйна падтапляльных тэрыторыях, правесці найпрасцейшыя супрацьпаводкавыя мерапрыемствы (з выкананнем мер бяспекі), у тым ліку:
тэрыторыю дома ачысціць ад снегу і лёду;
ачысціць дрэнажныя і сцёкавыя канавы ад смецця, галінак, лёду;
забяспечыць адвод расталых вод з замкнёных паніжэнняў шляхам стварэння водаадводных разораў (канаў);
пры неабходнасці збудаваць з падручных матэрыялаў найпрасцейшыя перашкоды для вады;
прыбраць з падворка тое, што можа пацярпець ад вады, каштоўныя і патрэбныя рэчы перанесці на гарышча або верхнія паверхі.
Як дзейнічаць пры пагрозе паводкі?
Сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі МНС, мясцовых органаў улады, Белгідрамета. Калі паступіла папярэджанне аб магчымым затапленні (падтапленні) тэрыторыі неабходна прыняць меры:
падрыхтаваць аптэчку, запас пітной вады і прадуктаў;
адключыць газ і электрычнасць, калі ёсць рызыка затаплення памяшканняў;
загарнуць у непрамакальны пакет грошы і дакументы;
сачыць за паведамленнямі па радыё, тэлебачанні, у Інтэрнэце.
Даведка: у выпадку немагчымасці пражывання насельніцтва па месцы жыхарства ў сувязі з высокім узроўнем вады ў кожным рэгіёне спланаваны мерапрыемствы па адсяленні грамадзян у месцы часовага размяшчэння.
Пры адсутнасці пагрозы жыццю і здароўю людзей для правядзення работ па адпампоўцы вады з падвальных памяшканняў (паграбоў) і прыдамавых участкаў неабходна звяртацца ў камунальную службу па адзіным нумары 115.