Кожны раз, калі ты даеш дадатку доступ да геалакацыі, ён атрымлівае не проста «горад» — а каардынаты з дакладнасцю да пары метраў.

І вось што далей:

1. Мабільная рэклама пачынае «даганяць» цябе — крамы, кафэ.
2. Сервісы і сацсеткі могуць будаваць карту тваіх перамяшчэнняў, нават калі ты не ў сетцы.
3. Распрацоўшчыкі дадаткаў часам перадаюць гэтыя даныя рэкламным сеткам (нават без зламыснага намеру).
4. У горшым выпадку — калі гэта фэйкавы дадатак — твае маршруты і частыя месцы (дом, праца) становяцца вядомыя махлярам.

Каб не трапіць у пастку: — Дазваляй геалакацыю толькі тым дадаткам, якім гэта сапраўды трэба (напрыклад, навігатару — так, ліхтарыкам — не). — У наладах можна выбраць рэжым “Толькі пры выкарыстанні” — гэта бяспечней. — Правярай спіс дадаткаў з доступам раз на пару месяцаў.

Памятай: твая геалакацыя — гэта як след ад чаравік. Ён распавядае, дзе ты быў, нават калі ты не казаў.