Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Правіламі палявання:

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што згодна з Правіламі палявання:

дроб – метаемы элемент патрона гладкаствольнай агнястрэльнай зброі ў выглядзе металічных шарыкаў або элементаў іншай формы дыяметрам (памерам) да 5 міліметраў уключна;

карцеч – метаемы элемент патрона гладкаствольнай агнястрэльнай зброі ў выглядзе металічных шарыкаў або элементаў іншай формы дыяметрам (памерам) больш за 5 міліметраў і не звыш 10,3 міліметра;

куля – метаемы элемент патрона наразной агнястрэльнай зброі, а для гладкаствольнай агнястрэльнай зброі – метаемы элемент патрона ў выглядзе металічнага шарыка (шарыкаў) або элемента (элементаў) іншай формы дыяметрам (памерам) больш за 10,3 міліметра;

 

 Таксама нагадваем, што нашэнне ў паляўнічых угоддзях пры ажыццяўленні палявання на жывёл ненормуемых відаў патронаў, начыненых куляй і картеччу, калі нашэнне такіх патронаў забаронена, за выключэннем выпадкаў, калі зброя зараджана дадзенымі патронамі, цягне накладанне штрафу ад 3 да 15 базавых велічынь. Калі зброя зараджана вышэйназванымі патронамі, то адказнасць наступае па частцы 1 артыкула 16.27 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне накладанне штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь з пазбаўленнем спецыяльнага права і паляўнічай зброі.