— З-за ўтварэння лёду на вадаёмах і вадатоках рэспублікі доступ атмасфернага кіслароду да вады спыняецца. У выніку ў некаторых рыбалоўных угоддзях, асабліва глухіх і беcсцёкавых вадаёмах, грунт якіх высланы сапрапелем або іншымі арганічнымі рэшткамі, могуць назірацца перадзаморныя з'явы рыбы, звязаныя з падзеннем канцэнтрацыі кіслароду ніжэй за дапушчальныя межы (менш за 4 мг/л).

— З-за ўтварэння лёду на вадаёмах і вадатоках рэспублікі доступ атмасфернага кіслароду да вады спыняецца. У выніку ў некаторых рыбалоўных угоддзях, асабліва глухіх і бесцёкавых вадаёмах, грунт якіх высланы сапрапелем або іншымі арганічнымі рэшткамі, могуць назірацца перадзаморныя з'явы рыбы, звязаныя з падзеннем канцэнтрацыі кіслароду ніжэй за дапушчальныя межы (менш за 4 мг/л).

Асноўныя прычыны зімовых замораў на вадаёмах:

– перамярзанне крыніц паступлення свежай вады;

– значная таўшчыня лёду, тоўсты пласт снегу, спыненне працэсу фотасінтэзу;

– гніенне адмерлых водарасцяў;

– паступленне ў вадаём забруджаных вод з вялікім утрыманнем арганічных рэчываў.

У адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 580 ад 8 снежня 2005 года, мерапрыемствы па прадухіленні заморных з'яў, ліквідацыі іх наступстваў ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы або спецыяльна ўпаўнаважаныя імі юрыдычныя асобы (пункт 96 Правілаў), у угоддзях, прадастаўленых у арэнду або бязвыплатнае карыстанне, — арандатары або карыстальнікі такіх угоддзяў (п. 81 Правілаў).

абавязак кожнага рыбака ў гэты час — дапамагчы рыбе перажыць цяжкі перыяд, уберагчы ад заморных з'яў, калі рыба гіне ад недахопу кіслароду.

Рыбаловы-аматары, якія бываюць на вадаёмах, таксама могуць дапамагчы зімуючай рыбе: некалькі прарубленых лунак – гэта дадатковая колькасць кіслароду ў вадзе.

Аб усіх парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах: 8-02132-3 43 85 «тэлефон даверу», мабільныя: +375333706966, +375292956411,+375297697911.