Падзеі апошніх двух месяцаў у краіне актывізавалі працэсы канстытуцыйнай рэформы. Што жыхары вобласці думаюць аб Асноўным законе і зменах у яго?

Падзеі апошніх двух месяцаў у краіне актывізавалі працэсы канстытуцыйнай рэформы. Што жыхары вобласці думаюць аб Асноўным законе і зменах у яго?

Вольга Крыва, Дуброўна:

– Канстытуцыя ў першую чаргу – гэта гарант парадку, нашых правоў і свабод. Гэта закон, які дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Я спакойная, бо ведаю, што знаходжуся пад абаронай дзяржавы. Сёння важна разумець, што Канстытуцыя — гэта яшчэ і ўсе мы, грамадзяне краіны. Нашы ўчынкі, імкненні, праца. Сацыяльнае прызначэнне гэтага дакумента несумненна і шматбакова, бо ён стварае прававую аснову для далейшага існавання і развіцця як дзяржавы, так і ўсяго грамадства. Асноўны закон – шлях у цывілізаваны свет, дзе кожны чалавек дакладна ведае свае правы. Ён замацоўвае грамадска-дзяржаўны лад, месца чалавека ў ім, адлюстроўвае пэўны светапогляд, робіць той ці іншы ідэалагічны выбар. З дапамогай Канстытуцыі адбываецца пераклад на мову права распаўсюджаных у грамадстве культурных каштоўнасцей: нацыянальных, рэлігійных, этычных і інш. Канстытуцыя – гэта своеасаблівая «прававая Біблія». Толькі вядзе яна людзей не да веры ў Бога, як рэлігійныя тэксты, а да веры ў зямны парадак. Лічу, што папраўкі ў Канстытуцыю патрэбныя, яна не павінна быць закансерваванай. Бо свет мяняецца, і заканадаўчыя акты павінны адпавядаць зменам. Папраўкі, на мой погляд, павінны быць лагічнымі і адпавядаць сітуацыі, якая складаецца ў грамадстве. Скажам, я цалкам падтрымліваю павелічэнне выбарчага ўзросту – з 23 – 25 гадоў, калі ў чалавека сапраўды ёсць уласнае сфармаванае меркаванне. Мне б хацелася, каб на заканадаўчым узроўні больш увагі надавалася сельскім населеным пунктам і моладзі. Вядома, нельга сцвярджаць, што Асноўны закон у роўнай меры ўлічвае ўсе сацыяльныя інтарэсы, і тым не менш гэта свайго роду «прававая раўнадзейная», якая адлюстроўвае баланс інтарэсаў і здольная служыць прагрэсіўнаму развіццю грамадства.

Юлія Феактыстава, Віцебск:

– Я лічу, што з мэтай стымулявання актыўнасці палітычных партый неабходна замацаваць у Канстытуцыі змешаную выбарчую сістэму. Гэта дазволіць грамадзянам выказваць свае інтарэсы праз дзейнасць палітычных партый з сацыяльна значнымі праграмамі, моцнымі лідарамі.