Мінск павінен быць прыкладам для іншых рэгіёнаў краіны па добраўпарадкаванні і развіцці мясцовага самакіравання. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб развіцці сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што тэма ўдасканалення мясцовага самакіравання ў сталіцы ўжо абмяркоўвалася раней і патрабаванне Прэзідэнта - каб Мінск у гэтым плане быў прыкладам. "Хацеў бы пачуць вашыя думкі ў плане кіравання горадам - як тут улада функцыянуе, што будзе далей", - дадаў беларускі лідар.

Размова ішла таксама аб добраўпарадкаванні горада. "Мінск - твар краіны, і на прыкладзе Мінска мы павінны паказаць рэгіёнам, як ён павінен развівацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пакуль, па словах Прэзідэнта, тэмпы добраўпарадкавання горада недастатковыя і трэба павялічыць маштабы работ. "Па 2-3 участкі - гэта не нашыя тэмпы. Трэба задаволіць усіх. У нас 9 кіраўнікоў адміністрацый - хай арганізуюць людзей, задзейнічаюць мясцовае самакіраванне, жыллёва-камунальную гаспадарку, але так, каб мінчане ганарыліся сваім горадам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Крыніца: belta.by