Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці паставіў задачы па выніках зарубежных візітаў. Кіраўнік дзяржавы патрабуе, каб урад і іншыя адказныя аператыўна падключыліся да рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы з вамі сёння абмеркаваць вынікі нашай камандзіроўкі - урадавай дэлегацыі і маёй па далёкай дузе, як мы яе часта называем. Думаю, што ў людзей і ў вас сёння не павінна ўзнікаць пытанняў, што такое далёкая дуга", - сказаў Прэзідэнт.

Фактычна геаграфія візітаў расцягнулася ад Ціхага да Атлантычнага акіянаў. "Мы намалявалі рэальна гэту далёкую дугу, па якой мы павінны працаваць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

ЭЙСМОНТ РАСКАЗАЛА ПРА ГЛАВНЫ ТЭЗІС ПРЕЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ НА НАРАДЗЕ ПА ВЫНІКАХ ЗАРАБЕЖНЫХ ВІЗІТАЎ

Прэзідэнт растлумачыў, што ў кола блізкай дугі супрацоўніцтва - суседзяў і партнёраў Беларусі - уваходзяць краіны СНД.

"Расія і КНР - дзве дзяржавы, з якімі мы маем найбольш прасунутыя адносіны, - гэта асобная гісторыя. Вы ведаеце, што прыняты і рэалізуюцца адпаведныя рашэнні Прэзідэнта асобна па гэтых дзяржавах, - падкрэсліў беларускі лідар. - А далёкая дуга - вось яна пазначана. Паўночней, паўднёвей размешчаны дзяржавы, якія нас вельмі цікавяць".

Аб працы з Індыяй

Аляксандр Лукашэнка згадаў аб развіцці супрацоўніцтва з Індыяй, хоць у гэты раз ні на вышэйшым, ні на урадавым узроўні ў гэту краіну візітаў не было.

"Асобнае пытанне, ніяк не можам выйсці на яго прынцыповае рашэнне, - гэта праца з індыйскай дзяржавай. У свой час былы міністр замежных спраў пачаў прынцыпова займацца гэтым пытаннем", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.