У паляўнічых угоддзях Беларусі ў самым разгары вясенні сезон палявання на птушыную дзічыну, які працягнецца да другой нядзелі мая (9 мая).

У паляўнічых угоддзях Беларусі ў самым разгары вясенні сезон палявання на птушыную дзічыну, які працягнецца да другой нядзелі мая (9 мая).

Каб паляўніку не стаць парушальнікам, перад выездам на паляванне рэкамендуецца з дапамогай наглядных фотаздымкаў дэталёва вывучыць віды птушак, дазволеных да здабычы. Жадана весці стральбу толькі калі птушкі падселі недалёка ад скрадка, каб лепш разгледзець падсеўшых птушак, бо ў запале паляўнічага азарту многія паляўнічыя грэбуюць гэтым правілам і, як следства, здабычай становяцца віды, забароненыя да здабычы.

Нагляднымі прыкладамі, калі паляўнічымі праводзілася стральба па ўсіх птушках, што пралятаюць, не ўпэўніўшыся, што яны дазволены да здабычы, могуць служыць два выпадкі, што адбыліся ў Шаркаўшчынскім і Глыбоцкім раёнах. Паляўнічымі былі здабыты па дзве асобіны белашчокай казаркі віду, забароненага да здабычы. У абодвух выпадках была нанесена шкода навакольнаму асяроддзю ў памеры 180 базавых велічынь, што цягне крымінальную адказнасць па ч.2 арт. 282 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.