Што ўжо зроблена, каб сустрэць халады ва ўсеагульным узбраенні!?
Што ўжо зроблена, каб сустрэць халады ва ўсеагульным узбраенні!?
Даведаліся ў намесніка старшыні райвыканкама Мікалая Латышава важныя факты.
Агульная працягласць абслугоўваемых дарог дарожнымі арганізацыямі раёна і КУВП «Бароўка» складае 1 191,422 км, з іх: з асфальтабетонным пакрыццём – 596,64 км, з гравійным пакрыццём - 594,782 км.
Усяго на падрыхтоўку вуліц і дарог да зімовага перыяду затрачаны грашовыя сродкі ў аб'ёме 13 282,1 тыс. рублёў.
Для ўтрымання ў зімовы перыяд рэспубліканскіх, мясцовых аўтамабільных дарог, а таксама дарог і вуліц населеных пунктаў і прыдамавых тэрыторый зроблена нарыхтоўка пясчана-салянай сумесі (ПСС) у колькасці 8 293,6 тон.
Для выканання ямачнага рамонту асфальтавых пакрыццяў у зімовы перыяд дарожнымі арганізацыямі раёна і КУВП «Бароўка» набыта СОМС (складавана арганамінеральная сумесь) у колькасці 339,4 тон.
Дарожнымі арганізацыямі раёна і КУВП «Бароўка» падрыхтавана снегаўборачная тэхніка ў колькасці 50 адзінак (снегаўборачныя машыны, пагрузчыкі снегу, пяскраразбрадвальнікі, трактары і самазвалы для вывазу снегу).
На адкрытых участках рэспубліканскіх дарог у зімовы перыяд будзе ўсталёўвацца снегазатрымальная сетка.
У выпадку багатых ападкаў у выглядзе снегу на дапамогу камунальнікам прыходзяць арганізацыі і прадпрыемствы г. Лепель, а таксама КУП па аказанні паслуг сельсаветаў і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. На дапамогу можа прыйсці да 50 адзінак.