Прэзідэнт сёння сустракаецца з актывам Віцебскай вобласці. Размову Кіраўнік дзяржавы пачаў з аналізу эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з захворвальнасцю на COVID-19.
Прэзідэнт сёння сустракаецца з актывам Віцебскай вобласці. Размову Кіраўнік дзяржавы пачаў з аналізу эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з захворвальнасцю на COVID-19.– Што тычыцца ковіда, на сённяшні момант у нас усё пад кантролем, пытанняў няма, – праінфармаваў намстаршыня аблвыканкама Уладзімір Пянін. – 43,5 працэнта насельніцтва прышчэплена першым кампанентам. Якіх-небудзь вялікіх праблем няма. Захворвальнасць ідзе на спад. Але апошнім часам павялічылася колькасць хворых на грып.
Адным з праблемных пытанняў Уладзімір Пянін назваў недахоп фінансавання ў сферы аховы здароўя, што адбіваецца на тэрмінах рэканструкцыі бальніц. У прыватнасці, мае патрэбу ў мадэрнізацыі абласная клініка.
Пэўную занепакоенасць мясцовай улады выклікае таксама база «Славянскага базару». Па словах Уладзіміра Пяніна, патрабуе рамонту канцэртная зала «Віцебск».
Адно з першых пытанняў, якое ўзняў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, тычылася сітуацыі ў сацыяльнай сферы. Прэзідэнт падрабязна распытаў пра ўзровень заробкаў у галіне, закрануў тэму сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гаварылі пра аснашчанасць клінік і сітуацыю з ковідам у рэгіёне. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Пянін далажыў аб аптымізацыі ў сферы адукацыі, неабходнасці будаўніцтва дзіцячага садка ў віцебскім мікрараёне Білева. Асобна гаварылі пра культурную сферу, у прыватнасці, пра неабходнасць рэфармавання сеткі бібліятэчных устаноў на вёсцы.
- Мы пастаянна працуем над аптымізацыяй і ўстаноў адукацыі, і ўстаноў культуры. Мы глядзім, дзе можна зэканоміць бюджэтныя сродкі. Рэзервы яшчэ ёсць, - адказаў Уладзімір Пянін. – Мы гэтым займаемся, але мы займаемся гэтым на планавай аснове, падыходзім паступова.
Аляксандр Лукашэнка даручыў падысці да пытання больш прадметна. Пацікавіўся, ці прыходзяць у бібліятэкі чытачы?
- Я не думаю, што яны так ужо перабудаваліся. Экспромтам, я не ўяўляю, як яны могуць перабудавацца. Хтосьці кажа: там трэба адкрыць нейкія інтэрнэт-клубы, інтэрнэт-клас ці яшчэ нешта, звязанае з гэтым… Можа быць, але вось так вось разважаць: «мы бачым», «мы шукаем», «мы думаем»… Што тут думаць? Трэба прымаць рашэнне ў цэлым па краіне. Трэба даць дакладныя арыенціры,