"У выніку праходжання па тэрыторыі Лепельскага раёна цыклон "Вегас" была выведзена са строю трансфарматарная падстанцыя з наступным узгараннем, што паслужыла прычынай адключэння ад электразабеспячэння фермы ў аг. Чэрэйшчына. Засталіся без святла і некаторыя населеныя пункты". - Вось такая легенда, згодна з якой сёння службы адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры НС.

Як адзначыў начальнік Лепельскага РАНС Іван Маскалькоў, такія вучэнні праводзяцца ва ўмовах максімальна набліжаных да рэальных. У выпадку сапраўднага надзвычайнага здарэння зацікаўленыя не разгубяцца і будуць ведаць, як дзейнічаць.