20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 20 красавіка 2011 года павялічваецца з 12% да 13% гадавых. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Адпаведная пастанова №127 ад 11 красавіка 2011 года прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам узроўню інфляцыі, які складваецца. Індэкс спажывецкіх цэн у сакавіку склаў 101,9%, асноўнымі прычынамі яго росту стала павелічэнне цэн на бензін і шэраг харчовых тавараў. Павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтных ставак па укладах у беларускіх рублях стане дадатковай мерай па падтрыманні станоўчага значэння рэальных ставак грашовага рынку і стымуляванню прытоку зберажэнняў у банкі. Нацыянальны банк і далей працягне падтрымліваць узровень працэнтных ставак, які забяспечвае захаванасць і прывабнасць рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках, а таксама спрыяе ўмацаванню фінансавай стабільнасці з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў, адзначылі ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка. Нагадаем, апошні раз стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі павышалася 16 сакавіка 2011 года на 1,5 працэнтнага пункта да 12% гадавых.-0-

БЕЛТА