Калі кіроўца перадае кіраванне сваёй машыны іншаму, яму важна пераканацца, што ў таго ёсць пры сабе пасведчанне кіроўцы.


Без гэтага ўладальнік не зможа пераканацца: ці ёсць у чалавека права на кіраванне. А калі яго няма, такая язда створыць небяспеку для руху.

У першы раз за гэта — адміністрацыйная адказнасць са штрафам 5-20 БВ.

За другі і наступныя такія ж разы на працягу года пасля накладання спагнання — штраф 20-50 БВ/грамадскія работы/адміністрацыйны арышт.

А калі парушэнне ўжо неаднаразовае — крымінальная адказнасць.