Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны падзеямі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нарады і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, здзяйсняе замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, размаўляе з журналістамі, падпісвае ўказы і законы. І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Зрэшты, і падчас адпачынку, няхай гэта будзе хакейная трэніроўка ці рубка дроў, Аляксандр Лукашэнка час ад часу знаходзіць нагоду для чарговага даручэння. Як ён любіць казаць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця.

Праект "Нядзеля Прэзідэнта" для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе самых актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідара.

Хто і за што будзе адказваць у справе рэалізацыі дамоўленасцей па выніках мінулых замежных візітаў - у цэнтры ўвагі Кітай, ААЭ, краіны Афрыкі, Індыя і не толькі.

Пра што Лукашэнка гаварыў на сустрэчы з кіраўнікамі спецслужбаў краін СНД. Чаму іх супрацоўніцтва часам мацнейшае, чым паміж дыпламатамі; чаго хочуць праціўнікі ў НАТА і як гэтага не дапусціць. А таксама пра журналістаў і ідэолагаў на перадавой, актыўнасць заходніх агентаў-тэрарыстаў, падтрымку саюзнікаў і важнасць вырашэння канфліктаў у новым выпуску спецыяльнага праекта БЕЛТА "Нядзеля Прэзідэнта".

Далёкая дуга. Якія задачы Прэзідэнт паставіў па выніках замежных візітаў

За два тыдні ў першай палове снежня Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітамі шэраг замежных краін. У пачатку снежня ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах ён прыняў удзел у Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату і правёў шматлікія сустрэчы з замежнымі калегамі на палях гэтага форуму. Пасля гэтага Прэзідэнт пабываў у Кітаі, дзе сустрэўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па вяртанні ў ААЭ кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Прэзідэнтам гэтай краіны шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. З ААЭ Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Афрыку. Адбыўся афіцыйны двухдзённы візіт у Экватарыяльную Гвінею і рабочы візіт у Кенію.