Брэнд Беларусі і сапраўды гаючы напой – у краіне афіцыйна стартаваў сезон нарыхтоўкі бярозавіку. З-за сонечнага надвор'я сокааддачы пачаліся раней звычайнага — у канцы сакавіка, хоць традыцыйна старт прыпадае на пачатак красавіка. Аднымі з першых да збору прыступілі ў Лепельскім лясгасе.

Кошт за літр гэтага каштоўнага напою складзе 42 капейкі. Набыць карысны прадукт можна ў буднія дні з 8:00 да 17:00 ва ўсіх лясніцтвах.



Купляюць жыхары Лепельшчыны бярозавік актыўна. Работнікі лясніцтва стараюцца выканаць усе заказы ад насельніцтва, але часам жадаючых занадта шмат. За суткі на вызначаных для соканарыхтоўкі дзялянках удаецца сабраць 2-3 тоны прадукту.

– Што нам прырода дае, тое мы і збіраем. У сярэднім з адной бярозы атрымліваецца сабраць 20-30 літраў соку за суткі, – дапоўнілі ў лясгасе.

Дарэчы, у гэтыя дні Лепельскі лясгас рэалізуе сок не толькі насельніцтву, але і буйным прадпрыемствам. Так, прыродны напой з лясоў Лепельшчыны накіроўваецца на вытворчасць ЗАТ “Мінскі завод безалкагольных напояў”.



Аматары свежага бярозавіку могуць здабыць яго і самі, але ў гэтым выпадку неабходна звярнуцца ў найбліжэйшае лясніцтва, каб вам выдзелілі дзялянку для саманарыхтоўкі. Выбіраць любое дрэва для падкормкі строга забараняецца. Толькі работнікі лясной гаспадаркі могуць вызначыць, якія бярозы можна ўцягнуць у гэты працэс.



Нагадаем, за незаконную нарыхтоўку бярозавіку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Так, для фізічных асоб штраф складзе да 20 базавых велічынь, для ІП – да 100 базавых велічынь, а для юрыдычных асоб – да 500 базавых велічынь.