Праца, якая цяпер вядзецца на палях, накіравана на атрыманне добрага ўраджаю. Таго самага, які будзе нас карміць увесь год

Упэўнена ідуць веснавыя пасяўныя работы ў СПФ "Заазер'е". Гаспадарка спецыялізуецца на раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Філіял з'яўляецца вытворцам мяса, малака, збожжавых культур, рапсу, а таксама корму для буйной рагатай жывёлы.

У гэтыя дні на палях СПФ "Заазер'е" можна заўважыць шмат тэхнікі. Для кожнай - сваё прызначэнне. Адным з самых важных у пасяўным цыкле з'яўляецца хімічная праполка угоддзяў. У гэтай гаспадарцы за такую працу адказвае Уладзімір Седзін. Менавіта ён кіруе апрысквальнікам "Amazone Pantera".

Уладзімір Седзін - дасведчаны аграрый, у Заазер'і працуе ўжо больш за 10 гадоў. Мужчына дакладна ведае: сельская гаспадарка - сфера, дзе працавітасць, адказнасць, любоў да справы і дысцыпліна з'яўляюцца галоўнымі складнікамі поспеху.