8 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя органы Віцебскай вобласці выявілі восем ілжэпрадпрымальніцкіх структур падчас кантрольных мерапрыемстваў у студзені-ліпені бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. У выніку праверак такіх суб'ектаў гаспадарання, якія займаліся наўмысным утойваннем аб'ектаў падаткаабкладання, даналічана ў бюджэт Br16,7 млрд., у тым ліку Br13,2 млрд. падаткаў і збораў. Сярод выяўленых ілжэпрадпрымальнікаў адна юрыдычная асоба і сем індывідуальных прадпрымальнікаў. Па матэрыялах праверак падаткавікоў праваахоўныя органы ў дачыненні да шасці прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Полацку, узбудзілі крымінальныя справы па частцы 2 арт.234 КК "Ілжэпрадпрымальніцтва", які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.-0-

БЕЛТА