Беларуская кухня багатая стравамі з бульбы, мяса і малочных прадуктаў, якія гатуюцца па старадаўніх рэцэптах, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Да традыцыйных адносяцца дранікі, верашчака, бабка, мачанка, калдуны, клёцкі.

Беларускія кухары і рэстаратары актыўна эксперыментуюць з традыцыйнымі рэцэптамі, ствараючы новыя.
Таксама турыстам прапануюць наведаць мясцовыя фермы, сыраварні, піваварні, вытворчасці, паспрабаваць прадукты ад вытворцаў. У розных гарадах праводзяцца гастранамічныя фестывалі.
Шырока развіты гастранамічны турызм і на Лепельшчыне. Традыцыйная страва "Клёцкі з душамі", стравы з цёртай бульбы - дранікі, бульбяныя бліны, бабка - з'яўляюцца нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.