Нягледзячы на прымаемыя меры, значная частка аўноўладальнікаў па-ранейшаму ігнаруе працэдуру праверкі тэхнічнага стану сваіх транспартных сродкаў, тым самым безадказна ставячыся да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных.
Нягледзячы на прымаемыя меры, значная частка аўноўладальнікаў па-ранейшаму ігнаруе працэдуру праверкі тэхнічнага стану сваіх транспартных сродкаў, тым самым безадказна ставячыся да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных. Выклікаюць негатыўныя эмоцыі аўтамашыны, якія маюць непрыемны знешні выгляд, бачныя прыкметы карозіі, пашкоджанні кузава, аўтамабілі з непрацаздольнымі знешнімі святлавымі прыборамі, якія ўводзяць у зман іншых удзельнікаў дарожнага руху. Многія кіроўцы нават пры наяўнасці тэхнічна спраўнага сродку не спяшаюцца праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд, тлумачачы гэта тым, што пры аплаце дзяржаўнай пошліны за тэхнічны агляд, неабходна таксама выплаціць дзяржпошліну на выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.
З мэтай узмацнення кантролю за своечасовасцю праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду і атрымання допуску да ўдзелу ў дарожным руху, выяўлення аўтамабіляў, якія эксплуатуюцца з тэхнічнымі няспраўнасцямі, што пагражаюць бяспецы дарожнага руху, з 11 па 21 снежня 2018 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца дэкада «ДЗЯРЖАЎТЭХАСМОТР». Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з супрацоўнікамі УП «Белтэхасмотр» і Транспартнай інспекцыі будуць праводзіцца сумесныя рэйды па выяўленні аўноўладальнікаў, якія не прайшлі ва ўстаноўлены тэрмін дзяржаўны тэхнічны агляд. Асаблівая ўвага надаецца аўтатранспарту для перавозкі пасажыраў – аўтамабілям-таксі і аўтобусам. Кіроўцы, чые транспартныя сродкі эксплуатуюцца без праходжання дзяржтэхагляду або не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Хочацца нагадаць, што ў адпаведнасці з арт. 18.12 ч. 1 КоАП Рэспублікі Беларусь за кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці тармазной сістэмы, рулявога кіравання, зчэпнага прыстасавання (у складзе цягніка), шклоачышчальнікаў (падчас выпадзення ападкаў), з незапаленымі фарамі і заднімі габарытнымі агнямі (у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці), прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 3 базавых велічынь. За кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці, за выключэннем няспраўнасцей, пазначаных у частках 1 і 2 гэтага артыкула, альбо з невыкананнем умоў, пры наяўнасці якіх правіламі дарожнага руху забаронена яго ўдзел у дарожным руху (у адпаведнасці з ч. 3 арт. 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 1 базавай велічыні. За кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзена дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, альбо які не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку, прадугледжана адказнасць па арт. 18.12 ч. 5 КоАП Рэспублікі Беларусь і караецца штрафам у памеры да 3 базавых велічынь. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1, 3 - 5 арт. 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, падлягаюць адказнасці ў адпаведнасці з арт. 18.12 ч. 9 КоАП РБ у выглядзе штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь, пры мінімальным – 2 базавыя велічыні.
Варта адзначыць, што аўтаўладальнікі сталі часцей праходзіць тэхагляд нелегальна і эксплуатуюць транспартныя сродкі з сумнеўнай адзнакай у сертыфікаце аб праходжанні дзяржтэхагляду. Напамінаем, што за выкарыстанне падробленых дакументаў, штэмпеляў, пячатак прадугледжана крымінальная адказнасць аж да пазбаўлення волі.
У сувязі з гэтым рэкамендуем загадзя надаць належную ўвагу тэхнічнаму стану свайго транспартнага сродку і законна, ва ўстаноўленыя тэрміны прайсці дзяржтэхагляд і атрымаць дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.
Старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Лепельскага РАУС маёр міліцыі
Ляшчонак Валерый Валер'евіч