Дэкрэт аб стымуляванні занятасці грамадзян у бліжэйшы час будзе прадстаўлены кіраўніку дзяржавы. Пра гэта ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

"Дакумент практычна ў стадыі завяршэння. Ён дапрацоўваецца і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены кіраўніку дзяржавы", - сказала віцэ-прэм'ер.
Яна адзначыла, што ў Беларусі вялікая ўвага надаецца сацыяльнай палітыцы. Разам з тым многія недаацэньваюць усё тое, што робіць дзяржава. "Я лічу, што кожны грамадзянін нашай краіны павінен удзельнічаць у пакрыцці тых затрат, якія дзяржава накіроўвае на сацыяльную сферу", - выказала сваю кропку гледжання віцэ-прэм'ер.
Адказваючы на пытанні карэспандэнта, Наталля Качанава, у прыватнасці, адзначыла, што сёння ў Беларусі не разглядаецца пытанне аб павелічэнні пенсійнага ўзросту. "Вы ведаеце падыходы нашага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які адназначна сказаў, што пераглядацца ў цяперашні час гэтае пытанне не будзе", - сказала віцэ-прэм'ер, дадаўшы, што пакуль сітуацыя не крытычная, яна пад кантролем. Такім чынам, неабходнасці перагляду пенсійнага ўзросту пакуль няма.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)