Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў дэкрэт №7, якім унесены змяненні ў дэкрэт №3 ад 25 мая 2020 года "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў дэкрэт №7, якім унесены змяненні ў дэкрэт №3 ад 25 мая 2020 года "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 

 

У цэлым падыходы па рабоце з замежнай бязвыплатнай дапамогай не мяняюцца, а карэктуюцца і дапаўняюцца асобныя палажэнні.

 

Напрыклад, у новай рэдакцыі дэкрэта ўдакладняюцца тэрміны "маёмасць", "тавар", каб выключыць іх неадназначнае тлумачэнне. Пазначана, што маёмасць і тавары, якія ўносяцца ў якасці ўкладу ў статутны фонд юрыдычнай асобы яго замежным заснавальнікам, не адносяцца да замежнай бязвыплатнай дапамогі. Пры гэтым прадугледжваецца, што да дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў адносяцца і сродкі, якія паступілі шляхам пагашэння электронных грошай.

 

У адпаведнасці з дэкрэтам з'явіліся дадатковыя катэгорыі адпраўнікаў дапамогі: арганізацыі, якія не з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі, і грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца за межамі краіны больш за 183 дні на працягу 12 месяцаў, што папярэднічаюць месяцу прадастаўлення дапамогі. Пры гэтым асобна замацавана вызначэнне "замежны ананімны дарыльшчык".

 

Дэкрэт захаваў адказнасць і ўдакладніў забароненыя заканадаўствам мэты выкарыстання дапамогі. Палажэнні ўрэгуляваны з улікам іншых норм заканадаўства, прынятага ў бягучым годзе.

 

Дакумент уступіць у сілу праз тры месяцы.

Крыніца: belta.by