Сёння дэлегат УНС Андрэй Балотнік падзяліўся асабістымі эмоцыямі і ўражаннямі ад двух насычаных дзён пасяджэння з калектывам ТЦСАН Лепельскага раёна.
Сёння дэлегат УНС Андрэй Балотнік падзяліўся асабістымі эмоцыямі і
убеждениями ад двух насычаных дзён пасяджэння з калектывам ТЦСАН Лепельскага
раёна.
– Мая галоўная задача – данесці да вас тыя рашэнні, якія былі прыняты падчас
УНС, — адзначыў Андрэй Леанідавіч.
Спікер распавёў, як праходзіў сход, якія тэмы былі агучаны і якія
рашэнні прыняты ўдзельнікамі.
Важным вынікам пасяджэння стала зацвярджэнне ключавых дакументаў – Канцэпцыі
нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны нашай дзяржавы. Новая рэдакцыя
Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь заклікана зрабіць наша
жыццё паўнавартасным, абяспечыць краіну і людзей, абараніць ад пагроз і іх
крыніц. Што тычыцца Ваеннай дактрыны, то ў ёй падкрэсліваецца, што
Беларусь – міралюбная краіна, якая нікому не пагражае, а спробы
умяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы, а тым больш пагроза прымянення
ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго наяўнай
патэнцыялу.
Таксама прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні:
— Шмат грамадзян пражывае на вёсцы, дзе пячное ацяпленне. У нашым раёне няма
печніка, да якога можна было б звярнуцца.
Прагучала і пытанне па спартыўнай тэме:
— Раней праводзіліся ў раёне шматлікія спаборніцтвы па футболе, наша
каманда была адна з наймацнейшых у рэспубліцы. Як аднавіць гэту традыцыю?
Андрэй Леанідавіч паабяцаў разгледзець пытанні ў межах сваіх паўнамоцтваў.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"