У Віцебск з трохдзённай рабочай паездкай прыбыла дэлегацыя Апарата Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі для прапрацоўкі пытанняў па падрыхтоўцы абласнога цэнтра, а таксама Полацка і Наваполацка да правядзення XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Гэта першы візіт на Віцебшчыну прадстаўнікоў расійскага арганізатара форуму. Працоўная група плануе наведаць арганізацыі, прадпрыемствы, шэраг аб'ектаў, якія будуць задзейнічаны ў дзелавой праграме форуму. Па словах кіраўніка дэлегацыі, першага намесніка кіраўніка Апарата Савета Федэрацыі Віталя Семікіна, правядзенне форуму ў трох гарадах накладвае пэўную спецыфіку на падрыхтоўку. Тым не менш, як удакладніў кіраўнік дэлегацыі, ніякіх дадатковых складанасцей гэта не прынясе. Нават наадварот: чым больш ахопліваецца тэрыторый, тым шырэйшыя магчымасці прадэманстраваць дасягненні і падзяліцца вопытам, што дазволіць вывесці адносіны дзвюх краін на больш высокі ўзровень, упэўнены Віталь Семікін.
Па словах намесніка старшыні аблвыканкама Вячаслава Дурнова, сёння актыўна вядуцца работы на аб'ектах у трох гарадах. Прымаючы бок гатовы прапанаваць сваё бачанне арганізацыйных аспектаў і выслухаць усе пажаданні і заўвагі, каб правесці форум на самым высокім арганізацыйным узроўні. Да 10 чэрвеня 2024 года ўсе аб'екты, якія будуць задзейнічаны ў XI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, павінны быць гатовыя.
Дэлегацыя Савета Федэрацыі Расіі знаёміцца з падрыхтоўкай Віцебшчыны да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
25.3.20240 праглядаў