Лепельчане ў Воршы на «Марафоне адзінства» далучыліся да народнага флэшмобу «Засьпяваем «Кацюшу» ля «Кацюшы»! Разам з вайсковым аркестрам прасьпявалі ўлюбёную песьню многіх пакаленьняў, якая стала сымбалем Перамогі.
Прынялі ўдзел у феерычным гала-канцэрце "Час выбраў нас".
Акцыя «Марафон адзінства» накіравана на ўмацаваньне краіны, згуртаваньне нас як адзінага народу, прасоўваньне нашых дзяржаўных сымбаляў.
Такія мерапрыемствы патрэбныя, каб людзі аб'ядналіся. Каб мы маглі сабрацца разам і адчуць, што беларускі народ насамрэч вельмі прыязны, добры і чулы. Гэта павінны бачыць і разумець усе, у тым ліку і самі беларусы. І сустракацца ўсе разам у тым ліку і на такіх мерапрыемствах. Сёньня, тут, мы сапраўды адчуваем, што мы адзіныя, - дзеляцца эмоцыямі землякі.
Дэлегацыя Лепельскага раёна накіроўваецца ў Оршу для ўдзелу ў рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства"
9.12.20240 праглядаў