- Дзень народнага адзінства – не проста дата ў календары. Гэта дзень, калі мы ўспамінаем, як адзінства народа дапамагло пераадолець гістарычныя цяжкасці і здабыць магчымасць будаваць сваю будучыню, падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

– Гледзячы на сімвал беларускай дзяржаўнасці — герб, мы бачым контуры краіны. Але колькі часу, намаганняў, лёсаў было пакладзена нашымі папярэднікамі, каб правесці гэтыя лініі, намі — каб іх адстаяць... Падзеі 1939 года сталі пачаткам новай главы для мільёнаў беларусаў, пазбавіўшы іх ад трагічнага лёсу, падрыхтаванага польскімі захопнікамі, - адзначыў кіраўнік вобласці.