Члены дэлегацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Абмеркавалі з калегамі актуальныя пытанні, абмяняліся вопытам работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні насельніцтва.

Такія сустрэчы ўмацоўваюць партнёрскія сувязі паміж нашымі рэгіёнамі і нагадваюць аб важнасці захавання гістарычнай памяці...

Памяць аб Вялікай Перамозе аб'ядноўвае Лепель і Чараповец.

Беларусь і Расію звязвае агульны гонар за здабытую Перамогу, гістарычная праўда аб Вялікай Айчыннай вайне і памяць аб яе героях і ахвярах!..

Сёння ў г.Чараповец прайшло знакавае мерапрыемства - урачыстае адкрыццё помніка выпускнікам Лепельскага пяхотнага і Чараповецкага ваенных вучылішчаў, удзельнікам войнаў і ўзброеных канфліктаў.

Манумент увасабляе сабой 3 эпохі: у цэнтры - выпускнік Лепельскага пяхотнага вучылішча, абаронца Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны; фігура справа прысвечана воінам-афганцам; злева - байцам Спецыяльнай ваеннай аперацыі, якія сёння паўтараюць подзвіг сваіх вялікіх продкаў...

Ганарова быць сярод запрошаных.

Адзначым, што 9 мая ў Бароўцы адбудзецца адкрыццё памятнага знака курсантам і камандзірам Лепельскага пяхотнага мінамётнага вучылішчаў.

Важна, што, нягледзячы на адлегласці, мы захоўваем агульную гісторыю і развіваем сяброўскія сувязі.

Вечная слава і вечная памяць нашым героям!