Прадстаўнікі нашага рэгіёна наведалі завод па вытворчасці станкоў і металаапрацоўчага абсталявання "Сэрвіс Пра", прадпрыемства па выпуску прэс-формаў і штампаў "Форш", Ульянаўскі станкабудаўнічы завод, вытворчасць металаапрацоўчага абсталявання "Халтэк - ДаАЛЛ", прадпрыемства па вырабе прэс-формаў "АвіаКАМ".
На базе Цэнтра кампетэнцый развіцця прамысловасці запланаваны круглы стол і b2b-перамовы прамысловых прадпрыемстваў Віцебскай і Ульянаўскай абласцей.
Напамінаем, у складзе дэлегацыі працуюць і прадстаўнікі Лепельшчыны: старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч і дырэктар ААТ "Лепельскі рамонтна-механічны завод" Вадзім Зязюля
Дэлегацыя Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай азнаёмілася з дзейнасцю прамысловых прадпрыемстваў Ульянаўскай вобласці.
3.4.20250 праглядаў