Трыццаць шэсць дэлегатаў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Еўропы азнаёмяцца з падрыхтоўкай Мінска да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць 21-30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі гульняў.

28 сакавіка адбудуцца сумесныя пасяджэнні прадстаўнікоў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Люксембурга, Манака, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Украіны, Францыі, Харватыі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі і фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", а таксама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Госці наведаюць спартыўныя аб'екты, якія прымуць спаборніцтвы, і вёску спартсменаў.

У праграме II Еўрапейскіх гульняў будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту, прычым у васьмі з іх спаборніцтвы стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо (Японія). На мультыспартыўным форуме ў Мінску спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у статусе чэмпіянатаў Еўропы. Усяго будзе задзейнічана 12 спартыўных аб'ектаў, уключаючы найбуйнейшыя - нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", Палац спорту. Больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)