16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама супрацоўніцтва па лініі мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў абмеркавала ў Токіа дэлегацыя дзелавых колаў Віцебскай вобласці з прадстаўнікамі японскіх дзелавых колаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.
13-16 лістапада адбыўся візіт у Токіа дэлегацыі дзелавых колаў Віцебскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Віцебскага аддзялення БелГПП Юрыем Пчалко. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у семінары-прэзентацыі Беларусі ў парламенце Японіі, падчас якога японскія парламентарыі і прадстаўнікі японскага бізнесу былі азнаёмлены з інвестыцыйным, экспартным, тэхналагічным і турыстычным патэнцыялам рэспублікі.
"У межах знаходжання ў Токіа прадстаўнікі Беларусі наведалі выставу сельскагаспадарчых тэхналогій Agro-Innovation Japan 2012. Па выніках візіту дасягнуты дамоўленасці, якія дазволяць актывізаваць кантакты прадпрыемстваў Віцебскай вобласці з японскімі партнёрамі", - падкрэслілі ў Міністэрстве замежных спраў.-0-
БЕЛТА
Дзелавыя колы Віцебскай вобласці і Японіі аб
16.11.20120 праглядаў