5 студзеня, Масква /Эдуард Півавар – БЕЛТА/. Дзень Беларусі прайшоў 4 студзеня на Калядным кірмашы ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Калядны кірмаш праводзіцца ў паўночнай расійскай сталіцы сёмы год запар. У гэтым годзе гэта буйное культурнае і дабрачыннае мерапрыемства праходзіць у міжнародным фармаце. Яго дэвізам служаць пушкінскія радкі: "Усе сцягі ў госці будуць да нас!". Свае нацыянальныя навагоднія і калядныя традыцыі прадстаўляюць на плошчы Астроўскага 19 краін, у тым ліку Арменія, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Індыя, Іспанія, Італія, Кітай, Літва, Славакія, ЗША, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дня рэспублікі прыняў удзел губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Полтаўчанка, які высока ацаніў дасягнуты ўзровень узаемавыгаднага партнёрства паміж Беларуссю і Санкт-Пецярбургам.
Старшыня аргкамітэта кірмашу Мікалай Якаўлеў звярнуў увагу на шырокі асартымент прадстаўленых беларусамі тавараў. Павышаным попытам карысталася прадукцыя Мінскага і Барысаўскага мясакамбінатаў, кандытарскія вырабы мінскай "Камунаркі" і бабруйскага "Чырвонага харчавіка", смалявіцкія валёнкі.
Сапраўдным навагоднім падарункам гасцям кірмашу сталі выступленні беларускага эстраднага спевака Георгія Калдуна, а таксама ансамбляў народнага танца "Белы Птах" і "Белыя Росы". Дзень Беларусі завяршыўся народнымі гуляннямі, караоке і навагодняй дыскатэкай.
БЕЛТА
Дзень Беларусі прайшоў на Калядным кірмашы ў Санкт-Пецярбургу
5.1.20130 праглядаў