Дзень бяспекі. Увага ўсім!

3.3.20150 праглядаў

Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. НС – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах небяспецы падвяргаюцца дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў. З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у галіне абароны ад НС прыроднага і тэхнагеннага характару з 2 па 6 сакавіка ў агульнаадукацыйных установах Лепельскага раёна праходзіць прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Дзень бяспекі. Увага ўсім! | Лепельский райисполком