Дзень добраўпарадкавання ў Баброўскім сельсавеце
15.8.20250 праглядаў
У Баброўскім сельсавеце працягваюцца работы па добраўпарадкаванні.
Раней былі выкананы асноўныя работы: прыбраныя старыя дрэвы і хмызнякі, выкарчаваны пні, праведзена падсыпка ўрадлівага чарназёму.
Зараз ідзе фінальны этап - планіроўка тэрыторыі пад пасеў газоннай травы каля будынка сельвыканкама.
"Мы імкнемся да таго, каб цэнтральная частка нашага сельсавета выглядала дагледжана і радавала жыхароў. У бліжэйшы час тут з'явіцца акуратная зялёная зона", – пракаментаваў ход работ выконваючы абавязкі старшыні сельвыканкама Анатоль Уладзіміравіч Купрэвіч.