27 жніўня, Лепель /Ул. інф./ Сёлета гораду Лепелю спаўняецца 573 гады. 8 верасня 2012 года ў горадзе пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня горада.

27 жніўня, Лепель /Ул. інф./ Сёлета гораду Лепелю спаўняецца 573 гады. 8 верасня 2012 года ў горадзе пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня горада.

Поўная праграма святочных мерапрыемстваў у Лепелі ў Дзень горада:

8 верасня 2012 года

Пл. Свабоды
10.00 Адкрыццё спаборніцтваў па Джып-трыяле.
11.00 Шэсце працоўных калектываў па вуліцах горада ў гарадскі парк.

Плошча Свабоды, вул. Ленінская, гарадскі парк

11.00 Праца падворкаў сельскіх Саветаў.
Праца святочнага гандлю.
Фірменны гандаль прадпрыемстваў горада.

Пленэр мастакоў, ганчароў і іх вучняў і майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Праца гульнявых пляцовак і атракцыёнаў, спартыўныя забавы.
  
Выстава сельскагаспадарчай, прамысловай, ваеннай тэхнікі, стралковай зброі.

Фотавернісаж «Лепель і Лепельчане».

Гульні па лазертагу.

Кірмаш устаноў адукацыі.

Праца пляцоўкі «Паходная кухня».

Установы культуры «Лепельскі краязнаўчы музей»

15.00 Адкрыццё выставы беларускага мастака Багдана Марыніча з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея РБ.

Прэзентацыя кнігі «Багдан Марыніч».

Летні амфітэатр 

11.30 Адкрыццё свята. Тэатралізаванае прадстаўленне «Берагі мае аберэгі»: уручэнне знака «Ганаровы грамадзянін горада Лепеля», ушанаванне лепшых працаўнікоў горада Лепеля і Лепельскага раёна,
падвядзенне вынікаў конкурсу па добраўпарадкаванні г. Лепеля.

13.00 Канцэртныя праграмы калектываў мастацкай самадзейнасці Лепельскага раёна, Бешанковіцкага РДК.

20.00 Канцэрт прафесійнага калектыву «Федэрацыя» г. Мінск.

21.00 Танцавальная праграма.

21.30 Агняна-лазернае шоу г. Мінск.

22.00 Феерверк.