У гасцях у калектыву — старшыня Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама Андрэй Галяковіч і намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Мікалай Латышаў

Сустрэча прайшла проста ў швейнай майстэрні. Андрэй Галяковіч расказаў аб рабоце па добраўпарадкаванні ў маштабах усёй рэспублікі і вобласці. А Мікалай Латышаў зрабіў акцэнт на дасягненнях Лепельскага раёна.

Ключавая думка: Год добраўпарадкавання — гэта стартавая пляцоўка для «пяцігодкі якасці».

Размова ідзе не толькі аб сумленным стаўленні да працы, але і аб пераходзе да новага тэхналагічнага ўкладу. Як сказаў Кіраўнік дзяржавы, гэта «наш адказ на выклікі часу, пытанне нацыянальнага суверэнітэту».

Госці таксама пазнаёміліся з вытворчасцю, пагутарылі з работнікамі.

Месца для сустрэчы выбрана не выпадкова! «Фортментекс» — гэта прыклад якасці і інвестыцый. Прадпрыемства выпускае запатрабаваную на рынку прадукцыю.