Навучэнцы СШ № 3 і Лепельскага каледжа пабывалі ў Лепельскім аддзяленні Дэпартамента аховы і атрымалі масу ўражанняў ад убачанага.

Хлопцы даведаліся пра асаблівасці службы ў Дэпартаменце, змаглі прымерыць службовую экіпіроўку, вывучыць асаблівасці патрульнага аўтамабіля і, вядома ж, пазнаёміцца з чацвераногім работнікам.