Дзень адчыненых дзвярэй Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь у горадзе Лепелі
23.1.20260 праглядаў
Пад кіраўніцтвам намесніка начальніка акадэміі па ўзбраенні палкоўніка Шчура Андрэя прайшоў выязны дзень адчыненых дзвярэй Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь у горадзе Лепелі!
Для будучых абітурыентаў былі прадэманстраваны выстава ўзбраення, сродкаў экіпіроўкі, прэзентацыя і відэафільм пра Ваенную акадэмію, яе факультэты і спецыяльнасці, а таксама пра парадак паступлення ў вядучую ваенную ВНУ краіны.
Таксама ў завяршэнне мерапрыемства выступілі курсанты факультэта ваеннай разведкі. ваеннай акадэміі з дэманстрацыяй элементаў рукапашнага бою.